Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

28.03.18

"Словы родныя люблю я!"

     "Словы родныя люблю я!" - пад такой назвай 30.03.2018 г. у нашым дзiцячым садку прайшоў конкурс чытачоў . Асноўная мэта - стымуляванне цiкавасцi дашкольнiкаў да беларускамоўнай лiтаратуры. Разам пачытаць i паслухаць, як прыгожа гучыць роднае слова! I адчуць радасць таго, што мы аддаем данiну, павагу i любоў нашым бацькам, дзядулям i бабулям, нашым далёкiм продкам - стваральнiкам прыгожай спеўнай мовы - i разам з тым, робiм крок у тую будучыню, дзе ў беларусаў ёсць свой, не згублены ў вiрлiвым свеце, твар. У выкананнi выхаванцаў прагучалi вершы Н.Гiлевiча, I.Муравейкi, К.Цвiрка, В.Вярбы, Я.Коласа i iншых аўтараў.

 

     Падтрымаць маленькiх чытачоў прыйшлi i былыя выпускнiкi дзiцячага сада Азарка В., Санец М., Глiнская В., Несцер М., Лобач К. Падтрымлiваць цiкавасць дапамагала дзяўчынка-Васiлiнка. Яна завiтала да дзяцей з беларускiмi гульнямi, прыказкамi i прымаўкамi. Не засталiся без увагi слухачы - iм давялося быць перакладчыкамi. 

     Гэта мерапрыемства спрыяла таму, что дзецi дакранулiся да беларускага мастацкага слова таленавiтай i духоўна багатай нацыi! У канцы кожны выканаўца атрымаў дыплом за актыўны ўдзел у конкурсе чытачоў.

Раздзелы сайта