Адукацыйны працэс у гэтай групе ажыццяўляецца на беларускай мове і арганізаваны такім чынам, каб вынік засваення выхаванцамі ведаў і ўяўленняў быў паўнавартасным i эфектыўным. У групе створаны адпаведныя ўмовы i асяроддзе. Родная мова ў адукацыйным працэсе засвойваецца выхаванцамі дзякуючы выкарыстанню педагогамі асноўнага віду дзейнасці - гульні.
Выхавальнікі групы № 11 Пыско Алена Мікалаеуна і Шкрум Алена Мікалаеуна для развіцця беларускага маўлення выхаванцаў паступова ўводзяць беларускія словы ў розныя віды дзейнасці: рэжымныя моманты, гульні, заняткі. Найбольш каштоўны матэрыял пры гэтым - творы вуснай народнай творчасці, беларускія народныя гульні, тэатральна-гульнявая дзейнасць. Выхаванцамі з дапамогай педагогау групы завучваюцца вершы, пераклады кароткіх тэкстаў беларускіх аўтараў у адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Пры гэтым дзеці лёгка запамінаюць беларускія словы і ўжываюць іх у паўсядзённым жыцці.
Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага мовы, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў гаворкі: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходным умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ёй у далейшым.
Прапануем наступныя сайты беларускіх выданняў для дзяцей:
http://www.veselka.by
http://www.dzietki.org
Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач - гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу.Усё гэта ёсць у казках.
Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў і прабабуль з намі. Казкі - гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дома, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.
Казкі - гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Ваша дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, новаму. Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускаяй мове. А мы вам у гэтым дапапожам:
Праект "Народныя казкі для дзяцей"
Прыказкі, конкурсы, сцэнары, загадкі, калыханкі, прыпеўкі, вершыкі і шмат іншага для беларускіх дзяцей
раскрыть » / « свернуть