З 17 па 21 верасня ў дзiцячым садзе прайшла выстава творчых работ "Усе фарбы восенi". Удзельнiкамi выставы былi бацькi, педагогi i, вядома, нашыя дашкаляты. Менавiта дзякуючы сумеснай дзейнасцi закладваецца творчая актыўнасць, ўзбагачаецца ўнутраны свет, рэалiзуюцца дзiцячыя магчымасцi. Многiя бацькi адгукнулiся на ўдзел у выставе. У вынiку атрымалiся арыгiнальныя вырабы.




Цуды Залатой восенi ў чарговы раз здзiвiлi i ўразiлi сваёй прыгажосцю! Мы кажам "дзякуй" бацькам, якiя разам з намi, педагогамi, iмкнуцца прыцягнуць дзяцей да творчай дзейнасцi.